Newsletter 2023 (Q 2) ад Borovtsov & Salei

Мы рады прадставіць Вашай увазе паквартальнае Newsletter Borovtsov & Salei, у яком вылучылі найбольш значныя, на наш погляд, заканадаўчыя змены за перыяд красавік - чэрвень 2023 года.

З Newsletter 2023 (Q 2) можна азнаёміцца па спасылцы: Newsletter 2023 (Q 2) ад Borovtsov & Salei.

Назіральны савет ПВТ рэгламентуе дзейнасць удзельнікаў рынка лічбавых знакаў (токенаў)

У маі 2023 года Рашэннем Назіральнага савета ПВТ зацверджаны

Правілы ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з аказаннем паслуг па ажыццяўленні здзелак (аперацый) з лічбавымі знакамі (токенамі) у інтарэсах іншых асоб, а таксама скарэкціравана

Палажэнне аб патрабаваннях, якім павінны адпавядаць асобныя заяўнікі для рэгістрацыі іх у якасці рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.

Дадзеныя акты ўстанаўліваюць спецыяльныя патрабаванні да ўдзельнікаў рынку лічбавых знакаў (токенаў) і рэгламентуюць дзейнасць крыптаброкераў.

Праца з расійскім контрагентам: практыка ад Borovtsov & Salei

24 траўня 2023 года партнёр Borovtsov & Salei Знак Надзея выступіла на анлайн-семінары «Праца з расійскім контрагентам: заключэнне дамовы, спагнанне доўгу і судовая практыка. Стварэнне філіяла ў Расійскай Федэрацыі».

У ходзе выступлення і адказаў на пытанні ў тым ліку закранута праблематыка прававога рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці і валютных аперацый у Расійскай Федэрацыі, зроблены акцэнт на асаблівасцях дагавораў, якія могуць пацягнуць узнікненне дадатковых абавязкаў для беларускіх суб'ектаў, прапанаваны фармулёўкі асобных палажэнняў дагавораў, а таксама дадзены рэкамендацыі па праверцы расейскага контрагента перад заключэннем дамовы.

Newsletter 2023 (Q 1) от Borovtsov & Salei

Мы рады прадставіць Вашай увазе паквартальнае Newsletter ад Borovtsov & Salei, у яком вылучылі найбольш значныя, на наш погляд, заканадаўчыя змены за перыяд студзень - сакавік 2023 года.

З Newsletter 2023 (Q 1) можна азнаёміцца па спасылцы: Newsletter 2023 (Q 1) Borovtsov & Salei

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, што значна спросціць вядзенне бізнесу з Кітаем.

Для Кітая Канвенцыя аб апастылі набудзе моц 7 лістапада 2023 года.