Семинар для Ассоциации международных фармацевтических производителей

7 лютага 2024 года партнёр Лада Майсеня правяла семінар на тэму "Актуальныя пытанні выкарыстання службовых аўтамабіляў работнікамі".

Абмеркаваны пытанні замацавання за работнікамі службовых аўтамабіляў, допуску да кіравання службовым аўтамабілем, правы і абавязкі наймальніка, у тым ліку адносна забеспячэння абароны персанальных даных, абавязкі і адказнасць работнікаў.

Мораторий на привязку арендной платы к валюте продлен

10 студзеня 2024 года апублікаваны Закон ад 05 студзеня 2024 г. № 347-З, якім:

прадоўжаны мараторый на прывязку арэнднай платы да эквіваленту пэўнай сумы ў замежнай валюце да 01 студзеня 2025 года;

ўстаноўлена забарона на ўстанаўленне арэнднай платы ва ўмоўных (разліковых) грашовых адзінках ("спецыяльных правах запазычання" і інш.).

Закон уступае ў сілу з 11 студзеня 2024 года і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 01 студзеня 2024 года.

Семінар для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

Семінар ад Borovtsov & Salei для Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў

01 лістапада 2023 года партнёр Лада Майсеня і старшы юрыст Людміла Мацюнова правялі семінар на тэму “Змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Новыя абавязкі і магчымасці».

Newsletter 2023 (Q 2) ад Borovtsov & Salei

Мы рады прадставіць Вашай увазе паквартальнае Newsletter Borovtsov & Salei, у яком вылучылі найбольш значныя, на наш погляд, заканадаўчыя змены за перыяд красавік - чэрвень 2023 года.

З Newsletter 2023 (Q 2) можна азнаёміцца па спасылцы: Newsletter 2023 (Q 2) ад Borovtsov & Salei.

1795: у Пераліку прадпрыемстваў з забароненымі для адчужэння актывамі змены

У чарговы раз перагледжаны пералік юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, у якіх удзельнікам (акцыянерам) з "недружалюбных" дзяржаў забараняецца адчужэнне прыналежных ім доляў (акцый) у статутных фондах ("Пералік"). Новая рэдакцыя Пераліку зацверджана пастановай Савета Міністраў № 382 ад 10 чэрвеня 2023 года, набывае моц з 17 чэрвеня 2023 года і змяшчае 1795 пазіцый.