Дагавор пастаўкі: ад прававых пытанняў да практычных рашэнняў

8 кастрычніка 2026 года Надзея Знак, партнёр Borovtsov & Salei, выступіла на анлайн-семінары "Дагавор пастаўкі: заключэнне, выкананне, спагнанне запазычанасці".

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў практычныя пытанні вяртання папярэдняй аплаты пры пратэрміноўцы пастаўкі, прававая кваліфікацыя адпаведнага патрабавання пакупніка, яго адрозненне ад аднабаковай адмовы ад дагавора, а таксама асаблівасці спагнання няўстойкі ў такіх сітуацыях.

Фармкампаніі і лекары: прававыя аспекты ўзаемадзеяння

26 жніўня 2026 года старшы юрыст Borovtsov & Salei Юлія Шуба правяла для членаў Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў (АМФП) семінар, прысвечаны прававым аспектам узаемадзеяння фармацэўтычных кампаній са спецыялістамі аховы здароўя.

Падрабязней аб гэтым у нашай публікацыі.

Дагавор пастаўкі: каментары і практыка ад Borovtsov & Salei

19 мая 2026 года Надзея Знак, партнёр Borovtsov & Salei, выступіла спікерам на анлайн-семінары, прысвечаным актуальным пытанням заключэння, выканання дагавораў пастаўкі і спагнання запазычанасці.

У цэнтры ўвагі эксперта і ўдзельнікаў былі практычныя інструменты мінімізацыі камерцыйных рызык і эфектыўныя спосабы абароны інтарэсаў бізнэсу.

Наводзім парадак у персанальных даных

18 траўня эксперты Borovtsov & Salei правялі спецыялізаваны трэнінг для супрацоўнікаў прадстаўніцтва замежнай фармацэўтычнай кампаніі.

Тэмай сустрэчы стала адно з самых «гарачых» пытанняў камплаенсу: Згода як прававая падстава апрацоўкі персанальных даных: аўдыт старых формаў і пераход да новых.

Валютны дагавор: што важна ведаць бізнесу

Borovtsov & Salei працягвае дзяліцца экспертызай і падтрымліваць бізнес у пытаннях прававога суправаджэння знешнеэканамічнай дзейнасці і валютнага рэгулявання.

26 сакавіка 2026 года Надзея Знак, партнёр Borovtsov & Salei, выступіла на анлайн-семінары "Валютны дагавор: практычныя пытанні захавання валютнага заканадаўства пры заключэнні і выкананні знешнегандлёвых дагавораў".