Дагавор пастаўкі: каментары і практыка ад Borovtsov & Salei
19 мая 2026 года Надзея Знак, партнёр Borovtsov & Salei, выступіла спікерам на анлайн-семінары, прысвечаным актуальным пытанням заключэння, выканання дагавораў пастаўкі і спагнання запазычанасці.
У цэнтры ўвагі эксперта і ўдзельнікаў былі практычныя інструменты мінімізацыі камерцыйных рызык і эфектыўныя спосабы абароны інтарэсаў бізнэсу.
Ключавыя тэмы выступлення:
• Складаныя аспекты выканання: спецыфіка прыёму тэхнічна складанага абсталявання, размеркаванне рызык паміж бакамі і дакументальнае афармленне абавязацельстваў.
• Новыя і гнуткія інструменты: прымяненне запэўненняў аб абставінах, выкарыстанне адкладных умоў, а таксама работа з форс-мажорам і аднабаковай адмовай ад дагавора ў бягучых эканамічных рэаліях.
• Урэгуляванне спрэчак: алгарытмы спагнання запазычанасці, дасудовыя механізмы і фарміраванне належнай доказнай базы для абароны крэдытора.
Вопыт каманды Borovtsov & Salei у суправаджэнні буйных камерцыйных праектаў дазволіў удзельнікам атрымаць прыкладныя рэкамендацыі і гатовыя рашэнні для нестандартных прававых сітуацый.
Юрысты Borovtsov & Salei заўсёды гатовы прапанаваць экспертызу і эфектыўныя рашэнні для абароны Вашага бізнэсу!