14 чэрвеня адвакат Надзея Знак і Аляксандр Маісеенка выступілі ў якасці спікераў на III Беларускім форуме працаўнікоў кадравай службы. Адвакаты падзяліліся судзебнай практыкай у сферы працоўнага заканадаўства і распавялі аб разгалашэнні камерцыйнай таямніцы як падставе для прыцягнення да адказнасці і звальнення.
12 чэрвеня Юлія Шуба і Саман Негареш наведалі Польска-Беларускі эканамічны форум "Добрасуседства", які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На форуме абмяркоўваліся пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, лагістыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.
Юрысты Borovtsov & Salei правялі шэраг сустрэч і падзяліліся досьведам суправаджэння інвестыцыйных праэктаў. У межах форума паміж юрыдычнай фірмай Borovtsov & Salei і Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.
8 траўня партнёры Лада Майсеня і Надзея Знак прынялі ўдзел у круглым стале па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, арганізаваным Асацыяцыяй міжнародных фармацэўтычных вытворцаў.
12 красавіка 2019 г. Borovtsov & Salei выступіла партнёрам Міжнароднага кангрэса юрыдычных службаў Law Spring-2019, арганізаваным часопісам «Юрыст» і адукацыйным цэнтрам "Прафесійная цікавасць".




