The Chambers Global Guide 2019 прызнаў Васіля Салея "Выдатным практыкам"

Вядучае сусветнае рэйтынгавае выданне the Chambers Global Guide 2019 вызначыла старэйшага партнёра Васіля Салея ў найвышэйшую катэгорыю карпаратыўных юрыстаў Беларусі - "Выдатны практык" (па-ангельску: Eminent Practitioner).

Партнёры Аляксандр Бацян і Максім Знак названыя ў якасці лідэраў рынку ў галіне камерцыйнага права; Максім таксама адзначаны ў вырашэнні спрэчак.

Дзякуем нашым кліентам і калегам за высокую адзнаку!