Васіль Салей

Васіль Салей

Старшы партнёр

Васіль Салей з’яўляецца адным з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Borovtsov & Salei, старшым партнёрам і кіраўніком практыкі карпаратыўнага права, інвестыцый і M&A.

Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта з адзнакай ў 1988 годзе, Васіль стаў адным з самых маладых суддзяў у краіне. Пасля паспяховага праходжання курса амерыканскага права ва Універсітэце Нявады (Рына, ЗША) і Джорджтаўнскім універсітэце (Вашінгтон, ЗША), Васіль набыў міжнародны вопыт працы ў офісе Федэральнага грамадскага аборонцы (Тэнэсі, ЗША), а таксама ў міжнароднай юрыдычнай фірме Chadbourne & Parke (Нью-Ёрк, ЗША). Менавіта пасля атрыманага вопыта працы ў ЗША Ваіслем і было прынята рашэнее аб стварэнні Borovtsov & Salei.

З імем Васіля Салей звязаны прыход на беларускі рынак такіх міжнародных кампаній як Coca-Cola Company, McDonald's, Ford Motors, Austria Telecom, Heineken, Franck Muller і г.д. Сёння Васіль з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных юрыстаў Беларусі, які кансультуе па пытаннях рэалізацыі найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў краіны.

The Chambers Guide адносіць Васіля да найвышэйшай катэгорыі карпаратыўных юрыстаў Беларусі - "Выдатны практык" (анг: Eminent Practitioner). Васіль безумоўна прызнаецца адным з лідэраў беларускага юрыдычнага рынку ўсімі аўтарытэтнымі міжнароднымі рэйтынгамі, уключаючы Legal 500, IFLR1000 і Who's Who Legal.

Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.

Матэрыялы юрыста