Borovtsov & Salei - адна з лепшых юрыдычных фірм Беларусі па версіі The Legal 500

Прэстыжны міжнародны рэйтынг the Legal 500 у чарговы раз уключыў Borovtsov & Salei ў спіс лепшых юрыдычных фірм Беларусі. У вобласці камерцыйнага і карпаратыўнага права Borovtsov & Salei ўвайшлі ў вышэйшую катэгорыю юрыдычных фірм, рэкамендаваных для супрацоўніцтва (Tier 1). Borovtsov & Salei таксама рэкамендавана і займае высокія пазіцыі ў іншых катэгорыях рэйтынгу: Банкі і фінансы (Tier 2), Нерухомасць і будаўніцтва (Tier 2) і Вырашэнне спрэчак (Tier 2).

Сярод юрыстаў і адвакатаў фірмы былі рэкамендаваныя і адзначаны:

Васіль Салей (Камерцыйнае і карпаратыўнае права; Нерухомасць і будаўніцтва);

Аляксандр Бацян (Камерцыйнае і карпаратыўнае права; Банкі і фінансы);

Максім Знак (Вырашэнне спрэчак);

Лада Майсеня (Камерцыйнае і карпаратыўнае права);

Надзея Знак (Камерцыйнае і карпаратыўнае права; Вырашэнне спрэчак);

Мікалай Арцем'еў (Банкі і фінансы; Нерухомасць і будаўніцтва);

Ілля Салей (Камерцыйнае і карпаратыўнае права; Банкі і фінансы);

Юрый Козікаў (Вырашэнне спрэчак);

Саман Негарэш (Банкі і фінансы).

Дзякуй нашым кліентам, калегам і партнёрам!