Тэлекамунікацыі і высокія тэхналогіі (IT)

Каманда Borovtsov & Salei мае значны вопыт у сферы кансультавання арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы высокіх тэхналогій. Сярод нашых кліентаў як стартапы, якія знаходзяцца ў самым пачатку свайго паспяховага шляху, так і буйныя IT-кампаніі, у тым ліку якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Borovtsov & Salei ў IT-індустрыі з'яўляюцца распрацоўка стартавага пакета для стартапаў, а таксама кансультаванне па пытаннях прыцягнення інвестыцый; суправаджэнне працэдуры атрымання статусу рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій; структураванне здзелак па прадастаўленні канверсоўных пазык, а таксама продажы бізнесу; суправаджэнне выпуску і размяшчэння ўласных токенаў (ICO); а таксама аказанне юрыдычнай падтрымкі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці. Пры юрыдычнай падтрымцы юрыстаў Borovtsov & Salei былі здзейснены адны з найбуйнейшых M&A здзелак у галіне высокіх тэхналогій і тэлекамунікацый.

Юрысты індустрыi
Мікалай Арцем'еў
Старшы юрыст
Ілля Салей
Старшы юрыст. Адвакат
Матэрыялы індустрыi