З Калядамі і Новым годам!

Падыходзіць да завяршэння 2023 год, а значыць, чарговы раз падводзім вынікі і вызначаем планы на будучыню.

2023 год быў вельмі эмацыйным з пункту гледжання заканадаўчых навін і іх тлумачэння, ўводзімых спецыяльных абмежавальных мер, якія тычацца ў тым ліку нашых кліентаў, і іх успрымання правапрымяняльнай практыкай.

Мы вырашалі нестандартныя задачы, прапаноўвалі неардынарныя рашэнні, застаючыся ўсё той жа камандай Borovtsov & Salei. Мы цэнім сваіх кліентаў і прафесійна адстойваем іх інтарэсы. Грунтуючыся ў сваёй працы на прынцыпе вяршэнства закона, верым, што вяршэнства права – усяму галава.

З Калядамі і надыходзячым Новым 2024 годам дарагія кліенты, калегі, сябры! Няхай Новы 2024 будзе багаты на дабрыню і стваральныя ідэі!

Міру і дабрабыту ўсім нам!

Каманда Borovtsov & Salei