Выплата дывідэндаў па новых правілах

З 24 ліпеня 2025 года набываюць моц змены змены ў парадку прымянення спецыяльнай абмежавальнай меры, якая датычыцца выплаты прыбытку і (або) дывідэндаў (далей — дывідэнды) замежным асобам (удзельнікам гаспадарчых таварыстваў, уласнікам маёмасці юрыдычных асоб) з «нядружалюбных» дзяржаў.

ВАЖНА: выплаты, незалежна ад іх сумы, дапускаюцца толькі пры наяўнасці дазволу выканкама (абласнога або Мінскага гарадскога). Пры адсутнасці дазволу банк адмовіць у правядзенні плацяжу, калі ідэнтыфікуе замежнага атрымальніка як асобу, на якую распаўсюджваецца абмежавальная мера.

Крытэрыі, якім павінна адпавядаць арганізацыя-рэзідэнт для атрымання дазволу на выплату дывідэндаў, устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2025 г. № 395 і залежаць ад сумы дывідэндаў, вызначанай пасля ўтрымання падаткаў (менш або больш за 20 000 базавых велічынь ці эквівалент гэтай сумы ў замежнай валюце ў сукупнасці на ўсіх замежных удзельнікаў). Устаноўлены таксама асаблівасці прымянення крытэрыяў у дачыненні да рэзідэнтаў ПВТ.

Тэрмін разгляду заявы складае 30 працоўных дзён (у адрозненне ад ранейшага тэрміну ў каленадарных днях).

У выпадку выдачы дазволу на выплату дывідэндаў у ім павінны быць, у тым ліку, указаны:

• сума дапушчальнай выплаты;

• найменне банка, які будзе ажыццяўляць пералічэнне дывідэндаў. Банк адмовіць у пералічэнні, калі дазвол пададзены ў банк, не пазначаны ў ім.

У выпадку адмовы ў выдачы дазволу грашовыя сродкі, як і раней, падлягаюць залічэнню на спецыяльны банкаўскі рахунак з абмежаваным рэжымам функцыянавання. Выплата дывідэндаў замежнаму ўдзельніку ажыццяўляецца пасля заканчэння тэрміну дзеяння абмежавання на атрыманне дазволу на іх выплату.

Тэрмін дзеяння абмежавальнай меры працягнуты да 31 снежня 2026 года.