Чарговая вяршыня адолена: сцяг "Бараўцоў і Салей" узняты на вышыні 5416 м!

Сцяг "Бараўцоў і Салей" развяваецца на вышыні 5416 метраў!

Партнёр Максім Знак зноў даказаў, што для яго, як і для каманды "Бараўцоў і Салей", не існуе нескараемых вяршыняў! На перавале Торонг-Ла ў Гімалаях (Непал) Максім з гонарам узняў сцяг фірмы на вышыні амаль 5,5 кіламетраў!

Віншуем, ганарымся партнёрам і гатовыя разам ставіць новыя амбіцыйныя мэты і скараць новыя вяршыні!