Franck Muller Watchland S.A. набыла Мінскі гадзіннікавы завод "Луч"

Каманда "Бараўцоў i Салей" аказала прававую падтрымку кампаніі Franck Muller (Швейцарыя) у пагадненні па набыцці кантрольнага пакета акцый ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" вядомы пад брэндам "Луч".

Наша каманда на чале са старэйшым партнёрам Васілем Салеем паспяхова прадставіла інтарэсы інвестара ў перамовах з Урадам Рэспублікі Беларусь пры заключэнні інвестыцыйнага пагаднення, правяла поўную юрыдычную праверку аб'екта набыцця і аказала дапамогу пры структураванні ўгоды.