Borovtsov & Salei на адкрыцці рэстарана McDonald's у Брэсце

5 верасня 2019 года ў г. Брэсце адбылося адкрыццё 16-га па ліку ў Беларусі рэстарана сусветнай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «Макдональдс». Васіль Салей і Лада Майсеня прыехалі павіншаваць нашых даўніх партнёраў з гэтай знамянальнай падзеяй. Брэст стаў другім абласным цэнтрам пасля Віцебску, у якім адкрыты рэстаран «Макдональдс». Да канца года яшчэ два абласных цэнтры папоўняць спіс гарадоў, у якіх будуць працаваць рэстараны гэтай сеткі.